БЕЛ Ł РУС

Мая Кляшторная трапіла ў рэанімацыю. Яе стан цяжкі

25.04.2024 / 15:31

Nashaniva.com

Дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага ў рэанімацыі. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку ўнучка Хрысціна.

Мая Кляшторная. Фота: «Наша Ніва»

«Да бабулі нас не пусцілі. Доктар сказаў, што стан застаецца цяжкім. Цяпер ёй капаюць кроў, бо ў яе малакроўе. А таксама пакуль не ўстанавілі прычыну», — напісала яна.

Мая Кляшторная — дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага. Ёй 87 гадоў.

Яна — вядомая архітэктарка, якая шмат зрабіла для ўвекавечання памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій, была навуковай кіраўніцай мемарыялу «Курапаты».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула