БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі мінскага тату-майстра

30.04.2024 / 17:10

Nashaniva.com

Сцвярджаецца, што хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама што ён мае шэраг «пратэсных татуіровак». Паводле інфармацыі «Медыязоны», тату-майстар у сацсетках падпісаны як Андрэй Лысы.

Калаж: «Вясна»

Па якім артыкуле затрыманы хлопец і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.

На камеру затрыманы гаворыць, што ў яго на целе, маўляў, ёсць некалькі пратэсных татуіровак, якія ён абяцае звесці пасля таго, як «адбудзе пакаранне».

Чытайце таксама:

На волю выйшаў палітвязень Артур Смалякоў

Эдуарду Бабарыку могуць дадаць год зняволення

Сілавікі затрымалі мужчыну за данат «Краіне для жыцця»

Каментары да артыкула