«Усё гэта скончыцца рэвалюцыяй, нечым добрым». Лідара ДДТ Юрыя Шаўчука ў Расіі правяраюць на экстрэмізм
7.05.2024 / 11:32
Лідара гурта ДДТ Юрыя Шаўчука ў Расіі правяраюць паводле артыкула аб «публічных закліках да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці». На музыку напісалі даносы ў Генпракуратуру і Следчы камітэт пасля ягонага канцэрту ў Дубаі, паведамляе Mash.
Юрый Шаўчук. Фота: Wikimedia Commons
На канцэрце Шаўчук сказаў прамову пра дзве канцэпцыі гісторыі.
«Ёсць дзве канцэпцыі гістарычныя, як жартуюць гісторыкі. Першая — што ўсё спачатку было добра, а потым усё добрае заканчваецца поўнай х***ёй. А другая канцэпцыя — што ўся вось гэтая лажа заканчваецца нейкай там рэвалюцыяй, чымсьці добрым», — адзначыў Шаўчук.
Музыка адзначыў, што з'яўляецца прыхільнікам другой канцэпцыі, чаго жадае і іншым.
Данос на Шаўчука напісаў старшыня «Рады бацькоў Расіі» Андрэй Згоннікаў. Акрамя сілавікоў, музыку правярае і Мінюст: Шаўчука хочуць прызнаць «замежным агентам».
Пасля таго, як лідар ДДТ публічна выступіў супраць вайны, канцэрты гурта ў Расіі сталі масава адмяняць. Акрамя таго, Шаўчук атрымаў адміністрацыйны пратакол за «дыскрэдытацыю расійскай арміі».
Чытайце таксама:
Шаўчук узяў на вокладку свайго альбома ваўкоў Якуба Коласа
Юрыя Шаўчука аштрафавалі па справе аб дыскрэдытацыі расійскай арміі