БЕЛ Ł РУС

Чаканне ў аўтобусе на польскай мяжы можа расцягнуцца на суткі

8.05.2024 / 9:22

Nashaniva.com

На памежным пераходзе «Брэст» чарга па стане на 8:00 складае 65 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт.

Ілюстрацыйнае фота

Тамсама стаіць 350 легкавікоў. У Казловічах стаіць 500 грузавікоў.

На літоўскай мяжы ў Беняконях стаіць 500 грузавікоў і 80 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.

У Каменным Логу — 160 легкавікоў і 570 грузавікоў, чаргі з аўтобусаў няма.

На беларуска-латвійскай мяжы — 465 грузавікоў і 10 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў таксама няма.

@nashanivanews Беларусы стаяць у катастрафічных чэргах на мяжы #брест #граница #очередь #беларусь #беларускаямова #беларусьновости #белорусывпольше #белорусы ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула