БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі 23 супрацоўнікаў будаўнічага і аграпрамысловага прадпрыемства

8.05.2024 / 11:58

Nashaniva.com

У якім статусе і ў чым канкрэтна абвінавачваюць затрыманых, невядома.

Міліцыя затрымала за хабар 23 службовых асоб прадпрыемстваў будаўнічага і аграпрамысловага сектара эканомікі, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

У відэа затрыманы галоўны энергетык аднаго з прадпрыемстваў распавёў, што з кастрычніка па студзень 2024 года атрымаў хабар 800 рублёў.

Іншы затрыманы, заснавальнік адной з арганізацый, паведаміў, што некаторыя кліенты прасілі бонусы «за супрацоўніцтва ў грашовым выражэнні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула