БЕЛ Ł РУС

Кіраўнічка Еўрапарламента прыехала на 9 Мая ў Кіеў

9.05.2024 / 12:6

Nashaniva.com

Фатаграфію сустрэчы Раберты Метсолы на вакзале Кіева апублікаваў спікер Вярхоўнай рады Руслан Стэфанчук, які і сустрэў яе.

Фота Руслана Стэфанчука

«Сёння Украіна адзначае Дзень Еўропы. Наша краіна штодзень пацвярджае сваю прыхільнасць ідэалам і каштоўнасцям дэмакратыі. Ідэалам і каштоўнасцям, за якія змагаецца мужны, адважны і нязломны ўкраінскі народ! За права быць вольнымі! За сваю незалежнасць і за свой суверэнітэт. І ў гэты важны дзень я рады вітаць у Кіеве прэзідэнта Еўрапейскага парламента Роберту Метсол», — напісаў Стэфанчук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула