БЕЛ Ł РУС

У Мінску і абласных цэнтрах прайшлі шэсці «Бессмяротнага палка» пад савецкімі сцягамі ФОТЫ

9.05.2024 / 14:7

Nashaniva.com

Сёлета шэсце ў Мінску пачалося з ускладання кветак ля помніка Герою Савецкага Саюза Сяргею Грыцаўцу на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна.

Фота: БелТА

Падчас руху калоны да яе далучаліся іншыя ўдзельнікі з плакатамі, сцягамі і фатаграфіямі герояў вайны, піша «Спутнік».

Каля Дома-музея першага з'езда РСДРП дзве калоны злучыліся і працягнулі шэсце да плошчы Перамогі.

Там удзельнікі сталі ў шарэнгу і расцягнулі банер з надпісам «Бессмяротны полк», а затым усклалі кветкі да Вечнага агню.

Фота: БелТА

Завяршылася мемарыяльная акцыя сумесным фатаграфаваннем на прыступках перад манументам Перамогі.

Аналагічныя акцыі прайшлі і ў абласных цэнтрах.

Шэсце ў Брэсце. Фота: Пасольства Расіі ў Беларусі

Шэсце ў Віцебску. Фота: Пасольства Расіі ў Беларусі

Шэсце ў Магілёве. Фота: Пасольства Расіі ў Беларусі

Чытайце таксама:

Шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве ФОТАФАКТ

Пуцін на парадзе Перамогі назваў героямі ўдзельнікаў уварвання ва Украіну

Каментары да артыкула