БЕЛ Ł РУС

Беларускае пасольства ў Кіеве віннае за камуналку амаль 10 тысяч даляраў

9.05.2024 / 13:59

Nashaniva.com

Кіеўскія камунальнікі звярнуліся ў суд, патрабуючы спагнаць 381599,24 грыўні (каля 9700 даляраў) з беларускага пасольства за неаплачаныя камунальныя паслугі.

Беларуская пасольства ў Кіеве. Фота: УНІАН

Прадпрыемства «Кіеўцеплаэнерга» працягвае абслугоўваць будынак амбасады, аднак пасля пачатку расійскай вайны ва Украіне Беларусь за гэта не плаціць. Але і работнікі пасольства пакінулі яго ў сакавіку 2022 года.

Пазоў прыняты да разгляду суддзёй Гаспадарчага суда горада Кіева.

Справа будзе разгледжана ў спрошчаным парадку. Баку адказчыка даецца 15 дзён на падрыхтоўку адказу на пазоў кіеўскіх камунальнікаў з моманту ўручэння судовага вызначэння.

Пасля гэтага будзе прынята судовае рашэнне, якое не падлягае абскарджанню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула