БЕЛ Ł РУС

ЗША выдзелілі Украіне $400 млн вайсковай дапамогі

10.05.2024 / 22:52

Nashaniva.com

Пра выдзяленне ЗША Украіне $400 млн вайсковай дапамогі паведамляецца на сайце Белага дома.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Evan Vucci

У новы пакет маюць увайсці ракеты да сістэмы СПА Patriot, зенітныя ракеты Stinger, баявыя машыны Bradley і MRAP, супрацьтанкавыя комплексы Javelin і іншае ўзбраенне.

У канцы красавіка прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб выдзяленні Украіне вайсковай дапамогі на 61 млрд даляраў.

Чытайце таксама:

Германія паставіць Украіне тры ракетныя сістэмы HIMARS

Пентагон неадкладна накіроўвае на падтрымку Украіны зброю на мільярд даляраў

Байдэн падпісаў закон аб вайсковай дапамозе Украіне на $61 мільярд

Каментары да артыкула