У Афганістане 60 чалавек загінулі з-за паводкі
Прынамсі 60 чалавек загінулі і больш за 100 пацярпелі ў выніку паводкі на поўначы Афганістана, піша Бі-бі-сі.
Наступствы паводкі ў Баглане. Фота: Mehrab Ibrahimi / AP
Дзясяткі чалавек лічацца зніклымі без вестак. Паводка пачалася з-за моцных сезонных залеваў у пяці раёнах правінцыі Баглан. У гэтым рэгіёне паводле прагнозу чакаецца таксама два ўраганы.
Колькасьць ахвяраў можа павялічыцца. Тым, хто страціў свае дамы, далі намёты, коўдры і прадукты, паведамілі Хамдард.
Прадстаўнікі «Талібана» паведамілі пра крытычную сітуацыю ў Цішканскім раёне — там паводка адрэзала доступ да раёна, дзе пражывала каля 20 000 чалавек.
Чытайце таксама:
На поўдні Бразіліі з-за рэкорднай паводкі загінулі прынамсі 58 чалавек
Экс-гулец «Атлетыка» і «Чэлсі» выратаваў 100 чалавек ад паводкі ў Бразіліі