БЕЛ Ł РУС

У мінскім двары смеццявоз наехаў на легкавік

11.05.2024 / 21:45

Nashaniva.com

У адным са сталічных двароў днём 11 мая адбылося ДТЗ з удзелам смеццявоза. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля-смеццявоза «МАЗ», рухаючыся заднім ходам у двары дома № 25 па вул. Лучанка, наехаў на аўтамабіль Toyota, які спыніўся ззаду яго.

У выніку здарэння 53-гадовая кіроўца Toyota, якая ў момант сутыкнення была побач з машынай і ад удару пярэднімі дзвярыма ўпала на праезную частку, атрымала траўмы.

Жанчыну даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Беларускі дальнабойнік трапіў у смяротнае ДТЗ у Польшчы

У Мінску легкавік збіў лася

Уначы невядомы насмерць збіў пешахода ў Пінскім раёне

Каментары да артыкула