БЕЛ Ł РУС

Чатыры чалавекі загінулі на пажары ў Мсціславе — сям'я і іх госці

12.05.2024 / 9:21

Nashaniva.com

Сярод загінулых — дзяўчынка-падлетак.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

У Мсціславе Магілёўскай вобласці пры пажары загінулі чатыры чалавекі, паведамілі ў МНС.

Сігнал аб пажары паступіў выратавальнікам 12 мая ў 3.54. У агні загінуў 67-гадовы гаспадар дома, яго 47-гадовая жонка, а таксама 54-гадовая сястра і пляменніца. Дзяўчынцы было 14.

Прычыну здарэння высвятляюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула