БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі паведаміла сваю версію таго, чаму абрынуўся пад'езд у доме ў Белгарадзе

12.05.2024 / 13:0

Nashaniva.com

Раніцай 12 мая ў расійскім Белгарадзе абрынуўся пад'езд шматпавярховіка. 

Развалы абрынутага пад'езду. Фота: тэлеграм-канал Shot

Мінабароны Расіі паведаміла, што Украіна абстраляла Белгарад з прымяненнем тактычнага ракетнага комплексу «Точка-У», рэактыўных сістэм залпавага агню «Ольха» і RM-70 «Вампір».

«Падчас адбіцця атакі расійскімі сродкамі СПА знішчаныя шэсць ракет «Точка-У», чатыры рэактыўныя снарады РСЗА «Вампір» і два рэактыўныя снарады РСЗА «Ольха».

Фрагментамі адной са збітых ракет ТРК «Точка-У» пашкоджаны жылы дом у горадзе Белгарад»,

— напісала ведамства ў тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

У Белгарадзе абрынуўся пад'езд шматпавярховіка — ёсць загінулыя

Каментары да артыкула