БЕЛ Ł РУС

Румынскі клуб падазрае, што замест футбаліста з «Барселоны» гуляе яго брат-блізнюк. Хочуць рабіць тэст ДНК

13.05.2024 / 16:24

Nashaniva.com

Румынскі футбольны клуб «Дынама» (Бухарэст) сутыкнуўся з незвычайнай праблемай. Кіраўніцтва пачало здагадвацца, што замест дарагога навічка каманды Эдгара Іэ гуляе яго брат-блізнюк Эдэлін Іэ, піша іспанская Marca.

Эдгар Іэ, Фото: Alexander Hassenstein / Getty Images

Эдгар Іэ ў юнацтве трэніраваўся ў сістэме «Барселоны» (і нават згуляў адзін матч за асноўны склад), а пасля гуляў за прыстойныя каманды з Францыі, Турцыі і Нідэрландаў. Яго выклікалі ў моладзевую зборную Партугаліі, а на дарослым узроўні ён гуляе за зборную Гвінеі-Бісау. Футбаліста падпісалі зімой, яму плацяць 18 тысяч еўра на месяц.

Але высветлілася, што навічок зусім не гаворыць па-англійску — толькі па-партугальску — і адмаўляецца паказваць дакументы. Ну і ўзровень яго гульні, мякка кажучы, невысокі.

Сітуацыя дзіўная, але, здаецца, прычыну ўдалося ідэнтыфікаваць. Рэч у тым, што ў Эдгара ёсць брат-блізнюк Эдэлін. Таксама футбаліст, але значна ніжэйшага ўзроўню — ён правёў большую частку кар'еры ў ніжэйшых лігах Партугаліі і Польшчы.

Румыны здагадаліся, што, за іх клуб гуляе не Эдгар, а Эдэлін. «Дынама» некалькі тыдняў спрабуе скасаваць кантракт з гульцом, але той не згаджаецца.

Прапануецца правесці тэст ДНК, але незразумела, як гэта дапаможа зразумець, хто з братоў гуляе за румынскі клуб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула