БЕЛ Ł РУС

140 мігрантаў спрабавалі прарвацца з Беларусі ў Польшчу. Не атрымалася — ВІДЭА

13.05.2024 / 16:18

Nashaniva.com

Пра інцыдэнт, які адбыўся 10 мая, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Спроба прарыву адбылася каля 10-й гадзіны раніцы. Група з 140 мігрантаў хацела перабрацца праз памежную раку.

Як кажуць памежнікі, мігранты кідалі ў іх камяні і галіны дрэваў.

Аднак перайсці мяжу ім усё адно не дазволілі — нават палівалі з брандспойта. У выніку мігранты адступілі на тэрыторыю Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула