БЕЛ Ł РУС

Жыхар Ратамкі вырашыў спаліць смецце на ўчастку — атрымаўся велізарны слуп дыму і вялікі штраф

13.05.2024 / 18:42

Nashaniva.com

Суседзі выклікалі дзяржлесаахову.

Скрыншот відэа: Мінлясгас

Жыхар Ратамкі пад Мінскам вырашыў спаліць смецце на ўласным участку, які размешчаны побач з лесам.

Суседзі па дачным пасёлку 13 мая ўбачылі велізарны слуп густога дыму, які падымаўся ў неба. Яны падумалі, што загарэўся лес, і выклікалі супрацоўнікаў дзяржлесааховы, паведамляе Мінлясгас.

Спецыялісты пераканаліся, што пажару ў лесе няма. Крыніцай дыму была куча смецця, якую вырашыў спаліць жыхар Ратамкі.

Пры гэтым ён не ўлічыў, што яго ўчастак знаходзіцца ў межах ляснога масіву, у якім аб'яўлены трэці клас пажарнай небяспекі.

Супрацоўнікі лесааховы патушылі агонь і склалі на мясцовага жыхара адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф да 1200 рублёў за парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула