БЕЛ Ł РУС

Таксіст заснуў за рулём у цэнтры Мінска і ўчыніў масавае ДТЗ ВІДЭА

14.05.2024 / 16:3

Nashaniva.com

Аварыя адбылася ноччу аўторка на Партызанскім праспекце.

Як паведаміла Мінская ДАІ, 38-гадовы кіроўца таксі Chevrolet раптам пратараніў Geely, якая ехала ў спадарожным напрамку, пасля чаго аўто сутыкнулася з Mazda.

У выніку таксі выкінула за межы праезнай часткі, дзе машына ўрэзалася ў падземны пераход.

У аварыі пацярпеў пасажыр таксі, яго адвезлі ў бальніцу для абследвання.

Па словах таксіста, ён заснуў за рулём. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула