БЕЛ Ł РУС

У Бягомлі гарэў самалёт з дарожнага скрыжавання ВІДЭА

15.05.2024 / 22:55

Nashaniva.com

Сёння ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім бачна, як у гарадскім пасёлку Бягомль Докшыцкага раёна гарыць мясцовая славутасць — самалёт Іл-14, заўважыў Smartpress. Ён знаходзіцца проста ля трасы М3, на кругавым скрыжаванні.

Калісьці гэты самалёт выкарыстоўвалі ў палярнай авіяцыі, а пасля перадалі Бягомльскаму музею народнай славы ў памяць пра подзвіг ураджэнцаў краю. Падчас Другой сусветнай вайны ў Бягомлі дзейнічаў партызанскі аэрадром, які звязваў рэгіён з «вялікай зямлёй», і помнік паводле задумы мае нагадваць пра гэта.

Доўгі час самалёт стаяў у двары музея, потым яго адрэстаўравалі і перамясцілі на больш бачнае месца.

Што здарылася з самалётам і чаму ён загарэўся, пакуль інфармацыі няма.

Чытайце таксама:

На пажары ў Мсціславе загінула дзяўчынка, якая прыехала на гадавіну смерці маці

Жыхар Ратамкі вырашыў спаліць смецце на ўчастку — атрымаўся велізарны слуп дыму і вялікі штраф

Аўтобус, які перавозіў дзяцей, цалкам згарэў на трасе ў Дзяржынскім раёне

Каментары да артыкула