БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка госціць у Аліева

16.05.2024 / 10:15

Nashaniva.com

У Баку праходзіць сустрэча Ільхама Аліева і Аляксандра Лукашэнкі, які прыляцеў у Азербайджан напярэдадні.

Фота: Пул першага

Перамовам папярэднічалі цырыманіяльныя мерапрыемствы з удзелам роты ганаровай варты і выкананнем дзяржаўных гімнаў.

Спярша Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў правядуць сустрэчу ў фармаце «сам-насам», пасля да іх далучацца дэлегацыі і перамовы пройдуць у пашыраным складзе.

Месцам правядзення перамоў стаў палац «Загульба». Ён з'яўляецца часткай новай рэзідэнцыі прэзідэнта Азербайджана, пабудаванай у 2008 годзе. Палац знаходзіцца ў пасёлку Загульба за 40 км ад Баку, у савецкі час тут размяшчаліся ўрадавыя лецішчы, піша БелТА.

Чытайце таксама:

Лукашэнка зрабіў змену ў камандаванні ВПС і СПА

Якія газеты Эйсмант дае чытаць Лукашэнку

Лукашенко: Доллар вот-вот обрушится. Доллары и евро никому не нужны

Каментары да артыкула