БЕЛ Ł РУС

Суддзя Шміт прыйшоў з прапагандыстамі і людзьмі ў цывільным у польскую амбасаду і пераследаваў дыпламата

17.05.2024 / 13:53

Nashaniva.com

Ён сцвярджае, што хацеў перадаць яму пакет дакументаў.

Фота: БелТА

Суддзя Томаш Шміт у атачэнні работнікаў беларускіх дзяржаўных СМІ і невядомых людзей у цывільным прыйшоў да амбасады Польшчы ў Мінску.

Увайшоўшы ў будынак, ён пераследаваў польскага дыппрадстаўніка. Шміт заявіў, што хоча перадаць яму скаргі ў адрас Генпракуратуры Польшчы і ўпаўнаважанаму па правах чалавека. Шміт лічыць, што польскія ўлады парушаюць яго правы пры расследаванні справы аб шпіянажы.

Дыпламат не стаў размаўляць з былым суддзёй у прысутнасці прапагандыстаў і з'ехаў на ліфце, прапанаваўшы Шміту перадаць дакументы па пошце. Беларускія дзяржСМІ асвятлялі гэтае мерапрыемства, называючы Шміта «польскім дысідэнтам».

Са слоў прэс-сакратара МЗС Польшчы Паўла Вроньскага, Шміт спрабаваў пераследаваць дыпламата, але той не адрэагаваў на правакацыі. Вроньскі заўважыў, што, акрамя прапагандыстаў, Шміта суправаджалі падазроныя людзі ў цывільным. У МЗС прапанавалі Шміту прыехаць у Польшчу і перадаць дакументы асабіста, паведамляе TVP.

Польскі суд раней завочна арыштаваў Шміта па падазрэнні ў працы на замежныя разведкі. Па гэтым артыкуле яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула