БЕЛ Ł РУС

Агурбаш пачынае гастролі па Расіі, хоць знаходзіцца ў беларускім вышуку. Прапагандысты ў шаленстве

18.05.2024 / 8:25

Nashaniva.com

Спявачку абараняе расійскі пашпарт.

Спявачка Анжаліка Агурбаш вырашыла зладзіць гастрольны тур па Расіі і бліжэйшых краінах. Пра планы яна заявіла на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Намеры спявачкі выклікалі шаленства ў калябеларускіх прапагандыстаў. Канстанцін Прыдыбайла абрынуўся на яе з абразамі:

«Для тых, хто забыўся выпіць таблетку для памяці, нагадаю, што Агурбаш у 2020 годзе дзеля звання «Прымадонны новай Беларусі» падтрымала спробу дзяржаўнага перавароту ў краіне … Яна наўпрост выказвалася супраць палітыкі Расіі ў той сітуацыі, калі падтрымалі Беларусь. Яна асуджае СВА. Яна вораг Саюзнай дзяржавы. Спявачка не толькі не панесла ніякага пакарання, так яшчэ плануе «прэзентацыі і прэм'еры» і з канцэртным турам па Расіі сабралася. Што рабіць будзем? Аб якой адзінай прасторы можна казаць, калі пачвары такія пачынаюць нахабнічаць, нават не пачысціўшы сацсеткі?»

На Агурбаш у Беларусі насамрэч завялі некалькі палітычных крымінальных спраў — за нібыта распальванне варожасці і за абразу Лукашэнкі.

Аднак дастаць спявачку з Расіі — цяжкая задача. У Анжалікі Агурбаш не толькі беларускае, але і расійскае грамадзянства.

Чытайце таксама:

«Праз некалькі хвілін вагон пранізалі крыкі Агурбаш». Прапагандысты звярнулі ўвагу на песні ў цягніках

Агурбаш больш не вінная «Белкаапсаюзу» за футры

Анжаліка Агурбаш ушанавала ў Забайкаллі памяць Іосіфа Кабзона

Каментары да артыкула