БЕЛ Ł РУС

На нядзелю абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі па надвор'і

18.05.2024 / 21:12

Nashaniva.com

Сіноптыкі працягнулі на нядзелю аранжавы ўзровень небяспекі, абвешчаны ў суботу з-за навальніц.

«Удзень 19 мая на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску чакаюцца навальніцы», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета. Пры навальніцах месцамі пройдуць моцныя залевы.

У цэлым умовы надвор'я будуць вызначаць маларухомы франтальны падзел і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Паветра днём прагрэецца да +20.. +26°С.

Чытайце таксама:

Частку Мінска накрыла залева ВІДЭА

Стала вядома, калі вернецца цёплае надвор'е. Ну хоць так

Дубай сыходзіць пад ваду з-за магутнай залевы ВІДЭА

Каментары да артыкула