Пяць чалавек загінулі пры абстрэле з РСЗА ў Купянскім раёне Харкаўскай вобласці
19.05.2024 / 15:25
Упраўленне Нацыянальнай паліцыі па Харкаўскай вобласці паведаміла аб абстрэле двух сёлаў у Купянскім раёне, здзейсненым расійскімі войскамі ў нядзелю раніцай.
Удар па зоне адпачынку пад Харкавым. Фота: УНІАН
Пяць чалавек былі забітыя, яшчэ дзевяць параненыя.
Загінулі мужчыны 64, 65 і 58 гадоў, а таксама дзве жанчыны 56 і 72 гадоў. Паранены пяць мужчын і чатыры жанчыны. Ім аказваюць медыцынскую дапамогу», — цытуе Інтэрфакс-Украіна паведамленне паліцыі.
Па наяўных даных, абстрэл сёлаў Новаасінавае і Каўшараўка вёўся з рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Ураган».
Раней у гэты ж дзень пяць чалавек, у тым ліку цяжарная жанчына, загінулі і 16 пацярпелі на ўскраіне Харкава ў выніку падвойнага ўдару, як мяркуецца, ракетамі «Іскандэр».