БЕЛ Ł РУС

Знойдзены верталёт з прэзідэнтам Ірана на борце. На месцы катастрофы жывых няма

20.05.2024 / 7:1

Nashaniva.com

Верталёт урэзаўся ў круты схіл і разбурыўся на асобныя фрагменты.

Press TV

На месцы крушэння верталёта прэзідэнта Ірана Ібрахіма Раісі выжыўшых не знойдзена, паведамляе Чырвоны Паўмесяц. Мяркуючы па фатаграфіях, якія публікуе іранскі тэлеканал Press TV, верталёт урэзаўся ў круты схіл і разбурыўся на асобныя фрагменты.

Пасажырамі верталёта былі: прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі, міністр замежных спраў Хасейн Амір Абдалахіян, губернатар іранскай правінцыі Усходні Азербайджан Малік Рахмеці і аятала правінцыі Тэбрыз Алі Хашым.

Верталёт вяртаўся ўчора з іранскай правінцыі Усходні Азербайджан з адкрыцця электрастанцыі. 

Кіраўнік Чырвонага Паўмесяца Пірхасейн Каліванд сказаў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання, што ратавальнікі не выявілі прыкмет жыцця на месцы крушэння.

***

У адпаведнасці з арт. 131 іранскай Канстытуцыі, у выпадку смерці прэзідэнта яго паўнамоцтвы пераходзяць да першага намесніка. З 2021 года гэтую пасаду займае Махамад Махбер.

Чытайце таксама:

Верталёт, на якім ляцеў прэзідэнт Ірана, трапіў у аварыю

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі: Спадзяемся, Бог верне прэзідэнта ў абдымкі народа

Аварыя з верталётам прэзідэнта Ірана здарылася ў далікатны момант для міжнародных адносін

Каментары да артыкула