Уначы Расія нанесла ўдар па энергасістэме Сумской вобласці
22.05.2024 / 7:26
Раней Кірыла Буданаў прагназаваў, што атакаваць будуць і Сумскую вобласць.
У ноч на сераду Расія атакавала энергетычныя аб'екты Сумской вобласці, піша «Украінская праўда».
У абласной ваеннай адміністрацыі паведамілі пра «прылёты» беспілотнікаў «Шахед» па аб'ектах у гарадах Шостка і Канатоп. У выніку нападаў узніклі праблемы з электразабеспячэннем. Зараз на месцах удараў працуюць усе неабходныя службы.
Пасля актывізацыі РФ на Харкаўшчыне кіраўнік Украінскай разведкі Кірыл Буданаў распавёў, што акупанты планавалі адначасова наступаць і на Сумскую вобласць.
У сярэдзіне мая ў аператыўна-тактычнай групоўцы войскаў «Северск» распавядалі, што ў расейскім горадзе Суджа, што ля мяжы з Украінай, не фіксавалі маштабную групоўку акупантаў. Расейцы здольныя сабраць свае сілы для актывізацыі на гэтым кірунку.
Чытайце таксама:
Пяць чалавек загінулі пры абстрэле з РСЗА ў Купянскім раёне Харкаўскай вобласці
Галоўнакамандуючы УСУ: Расіяне на Харкаўшчыне пашырылі зону баявых дзеянняў на 70 кіламетраў