БЕЛ Ł РУС

Літва збіраецца не толькі цалкам забяспечыць сябе электрычнасцю, але і стаць буйным экспарцёрам электраэнергіі

22.05.2024 / 9:41

Nashaniva.com

У сераду ўрад Літвы разгледзіць Нацыянальную стратэгію энергетычнай незалежнасці да 2050 года. У дакуменце ўказана, як Літва можа да гэтага перыяду вырабляць усю неабходную электраэнергію, экспартаваць яе, а таксама павялічыць магутнасці па вытворчасці аднаўляльных крыніц энергіі і ператварыць галіну ў прыязную для навакольнага асяроддзя.

Фота: balticwind.eu

«У 2050 годзе Літва не толькі будзе вырабляць усю неабходную для сваіх патрэб электраэнергію, але і стане яе буйным экспарцёрам у рэгіёне», — гаворыцца ў стратэгіі. Пры гэтым у Цэнтральнай Еўропе і Нямеччыне на той момант прагназуецца значны дэфіцыт энергіі, піша LRT.

Па словах міністра энергетыкі Дайнюса Крэйвіса, стратэгія таксама прадугледжвае тое, як Літва павінна адмовіцца ад выкапнёвага паліва. 

«Па-першае, нам неабходна значна пашырыць нашыя магутнасці па вытворчасці электраэнергіі. (…) Устанавіць шмат берагавых ветраэнергетычных установак. Нам трэба працягваць пашыраць сонечныя магутнасці, пабудаваць вадародныя магутнасці, пашыраць Круоніс (Круоніскую гідраакумулюючую электрастанцыю) і г. д.», — заявіў радыёстанцыі LRT Крэйвіс. 

Прагназуецца, што ў 2030-х гадах 55% электраэнергіі, якая выпрацоўваецца ў краіне, будзе вырабляцца толькі за кошт аднаўляльных рэсурсаў, у 2040-х — 85%, а ў 2050-х — 95%. 

Стратэгія таксама прадугледжвае магчымасць развіцця ў краіне ядзерных рэактараў малой магутнасці пасля 2030 года.

Чытайце таксама:

Пасля аварыі на ЧАЭС кіраўнікоў БССР хацелі судзіць, а абараняў іх Лукашэнка

Забруджаная спадчына Беларусі. Ці можна яе ўбачыць і наколькі гэта бяспечна?

Як выглядаюць адселеныя тэрыторыі праз 38 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС ФОТЫ

Каментары да артыкула