У Пружанах паставілі амаль трохметровага чырвонага зубра
Металічная выява магутнага зубра — сімвала Белавежскай пушчы і Брэстчыны — з’явілася на мінулым тыдні на ўездзе ў Пружаны.
Зубр у Пружанах. Фота: budni.by
Яе зрабіў майстар з аграгарадка Лінова Аляксандр Кійко.
Вышыня зубра складае 2,6 метраў. Акрамя гэтай статуі, да спартовага мерапрыемства «Вытокі» горад абяцаюць упрыгожыць і іншымі вырабамі майстра.
Чытайце таксама:
У Гродзенскай вобласці заўважылі вялікі статак зуброў
Беларускую Чырвоную кнігу збіраюцца падкараціць