БЕЛ Ł РУС

Па аб'ектах у Крыме ўдарылі ракетамі ATACMS

24.05.2024 / 7:50

Nashaniva.com

Увечары 23 мая сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па ваенных аб'ектах Крыма

Выбухі раздаваліся амаль ва ўсіх раёнах Крыма, у многіх спрабавала працаваць супрацьпаветраная абарона, але праца аказалася не занадта эфектыўнай, паведамляе «Крымскі вецер»

Не менш за 6 балістычных ракет MGM-140 ATACMS трапілі ў вузел сувязі радыёлакацыйных і супрацьпаветраных сіл арміі Расіі.

На тым месцы стаіць радыёантэна станцыі касмічнага назірання і некалькі пабудоў аб'екта. Менавіта па іх і быў нанесены ўдар, дзе ў той момант знаходзіліся высокапастаўленыя вайскоўцы УС Расіі, сцвярджае Крымскі вецер.

Гэта сістэматычныя ўдары па радыёлакацыйных і супрацьпаветраных сілах ВС Расіі ў Крыме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула