БЕЛ Ł РУС

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне ў Беларусі ісламскіх тэрарыстаў

24.05.2024 / 19:52

Nashaniva.com

ГУБАЗіК паведаміў, што іх аператыўнікі затрымалі ў Беларусі двух сяброў тэрарыстычнай арганізацыі «Джамаат Ансарулох», якая з'яўляецца часткай «Ісламскай дзяржавы».

Фота: asiaplustj.info

Паводле сцвярджэння сілавікоў, абодва затрыманыя прыбылі ў Беларусь з мэтай далейшага транзіту ў Германію, каб пазбегнуць затрымання — відаць, у Расіі.

Аперацыя па затрыманні была праведзена «ў кароткія тэрміны» і «пры шчыльным узаемадзеянні з УБАЗ Таджыкістана». Разам з ісламістамі былі таксама затрыманыя «асобы, якія планавалі аказаць ім садзейнічанне ў перасячэнні мяжы».

Цяпер абодвух затрыманых збіраюцца перадаць для правядзення суда Таджыкістану.

У першапачатковым паведамленні гаварылася, што арганізацыя «Джамаат Ансарулох» нібыта мае дачыненне да здзяйснення тэракта ў «Крокус Сіці Хол» у падмаскоўным Краснагорску, але пасля гэтае сцвярджэнне выдалілі.

Чытайце таксама:

Больш за тысячу грамадзян Таджыкістана трымаюць у маскоўскіх аэрапортах — што здарылася

ЗША папярэджвалі Расію аб тэрарыстычным нападзе менавіта ў «Крокусе» — The Washington Post

Беларусь уваходзіць у лік краін з самым нізкім узроўнем тэрарызму

Каментары да артыкула