БЕЛ Ł РУС

Затрыманым у Беларусі таджыкам закідаюць падрыхтоўку тэрактаў на радзіме

24.05.2024 / 21:29

Nashaniva.com

Пра тое, што затрыманыя ў Беларусі двое грамадзян Таджыкістана падазраюцца ў падрыхтоўцы тэрактаў у сябе на радзіме, паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца МУС Наталля Сахарчук.

Скрыншот з відэа

Раней сёння ГУБАЗіК паведаміў, што ягоныя аператыўнікі затрымалі ў Беларусі двух сяброў тэрарыстычнай арганізацыі «Джамаат Ансарулох», якая з'яўляецца часткай «Ісламскай дзяржавы». Тыя нібыта збіраліся праз Беларусь дабрацца да Германіі.

На відэа відаць, што затрыманне адбывалася пры ўдзеле супрацоўнікаў САБР.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне ў Беларусі ісламскіх тэрарыстаў

Больш за тысячу грамадзян Таджыкістана трымаюць у маскоўскіх аэрапортах — што здарылася

МЗС Таджыкістана заявіла пра хлусню Патрушава

Каментары да артыкула