БЕЛ Ł РУС

Прыгожае пытанне жыхара Гомеля пра Марка Шагала было прызнана найлепшым у маскоўскай гульні «Што? Дзе? Калі?»

25.05.2024 / 9:39

Nashaniva.com

Наш зямляк атрымае за пытанне пра іншага нашага земляка салідныя 3350 даляраў.

Скрыншот відэа праграмы

У мінулую нядзелю ў маскоўскім клубе «Што? Дзе? Калі?» стартаваў летні сезон. У першай перадачы за стол села каманда навічкоў, а менавіта Дзяніса Цеплякова.

У сярэдзіне гульні ім выпала пытанне гомельца Сяргея Пятрова.

Яно гучала так: «Марку Шагалу не падабалася ў парыжскіх кафэ, што яго доўга абслугоўвалі. Чаму?»

Капітан каманды адказаў, што Шагал настолькі добра ведаў французскую, што работнікі кафэ прымалі яго за мясцовага жыхара і таму не спяшаліся абслугоўваць.

Насамрэч адказ іншы. Афіцыянты добра ведалі, хто такі Марк Шагал і прымушалі яго доўга чакаць вячэру, бо тады наш зямляк у чаканні замовы пачынаў маляваць на сурвэтках. Ведаючы гэту звычку мастака, афіцыянты спецыяльна цягнулі час, каб потым пакінуць гэтыя малюнкі на памяць».

Пасля гульні пытанне Сяргея Пятрова было прызнана найлепшым і наш зямляк атрымае не толькі 100 тысяч расійскіх рублёў за перамогу ў раўндзе, але і дадатковыя 200 тысяч рублёў (300 000 расійскіх гэта прыкладна 3350 даляраў).

Дарэчы, гэту гульню можна будзе паглядзець на АНТ у нядзелю, або зараз у інтэрнэце.

Чытайце таксама:

У папулярным амерыканскім серыяле паказалі зборную Беларусі па футболе — яе матч глядзеў адзін з галоўных герояў

У мінскім дэльфінарыі дэльфін падчас шоу вылецеў за край басейна ў глядзельную залу 

Музей вярнуў карціну Шагала ўладальнікам праз 70 гадоў. І атрымаў $4 мільёны кампенсацыі

Каментары да артыкула