БЕЛ Ł РУС

Якія цэнтралізаваныя экзамены карыстаюцца папулярнасцю ў абітурыентаў

27.05.2024 / 13:59

Nashaniva.com

У панядзелак праходзіць здача першага ЦЭ. Выпускнікі маглі выбраць любы прадмет, акрамя беларускай і рускай моў, — матэматыку, фізіку, хімію, біялогію, гісторыю Беларусі, геаграфію, сусветную гісторыю, замежную мову, грамадазнаўства.

Фота: БелТА

Як распавёў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, наведваючы пункт здачы цэнтралізаванага экзамена і цэнтралізаванага тэсціравання ў Лінгвістычным універсітэце, сёлета больш за 44 тысячы чалавек здадуць рускую мову. Гэты прадмет — абсалютны лідар не першы год запар.

На другім месцы — матэматыка, для здачы якой запісалася 19 700 выпускнікоў 11 класаў. На трэцяй пазіцыі беларуская мова — 11 700.

Другі цэнтралізаваны экзамен — па рускай і беларускай мовах — пройдзе ў чацвер. Для паступлення ў ВНУ абітурыентам гэтага года трэба таксама здаць адно ЦТ. Прайсці выпрабаванне яны змогуць 3 ці 6 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула