Калапс. Чарга з легкавікоў у Медніках на літоўска-беларускай мяжы складае амаль тры кіламетры
28.05.2024 / 8:39
У чарзе шмат перагонных машын. Стаяць і літоўскія машыны.
Фота: Infotrans Media Belarus
«Чарга складае 2,8 км. Бліжэй да шлагбаума стаяць незадаволеныя людзі і спыняюць усіх, хто едзе без чаргі. Усе чакаюць нармальную змену на Літве», паведамляе тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus.
Што да чэргах з Беларусі ў ЕС, то сітуацыя наступная,
На памежным пераходзе «Брэст» на мяжы з Польшчай чарга па стане на 8:00 складае 45 аўтобусаў і 230 легкавікоў, паведамляе Памежны камітэт.
На літоўскай мяжы ў Беняконях стаіць 680 грузавікоў і 90 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.
У Каменным Логу — 150 легкавікоў і 780 грузавікоў, чаргі з аўтобусаў няма.
На беларуска-латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне чэргаў з аўтобусаў няма, стаіць 10 легкавікоў і але 330 грузавікоў.