БЕЛ Ł РУС

Беларускі фатограф стаў ляжачым пасля кавіду. Ён просіць аб незвычайнай дапамозе

28.05.2024 / 9:50

Nashaniva.com

Былы фатограф «Камсамольскай праўды» Павел Марцінчык трапіў у складаную сітуацыю, якую ён апісаў у сваім фэйсбуку.

«Сябры, прашу дапамогі! Я ўжо трэці год мучаюся з наступствамі кавіду. А ў кастрычніку 2023 года зноў захварэў на кавід і стаў ляжачым. Сімптомаў вельмі шмат. Цела цяжкае, туман у галаве, не магу нават проста хвіліну пасядзець, цела патрабуе легчы. Галава вельмі цяжкая. Я не буду пісаць пра лячэнне, пра тое, што кажуць дактары. Гэта ў іншым пасце ўсё.

Сёння я зразумеў, што не магу пераносіць спякоту, нават такое цёплае, здавалася б, надвор'е, як цяпер. Пасля дня ляжання ў адносна цёплым пакоі з вентылятарам мне дрэнна.

Я не магу цяпер вечарам наогул падняць галаву ці прысесці.

Кідае ў гарачы пот, моцная млоснасць. І я магу толькі ляжаць. Я не ведаю, што будзе заўтра нават.

Я замовіў кандыцыянер. Прывязуць сёння. Але ўсталяваць могуць ці не праз месяц. Я не ведаю, як вытрымаю гэты час! Я прашу дапамагчы мне з хуткай устаноўкай. Можа, у кагосьці ёсць сябры, знаёмыя ў гэтай сферы?! Калі ласка, зрабіце рэпост. Можа, хтосьці мае магчымасць дапамагчы мне!

Кандыцыянер прывязуць сёння ў абед!» — напісаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула