У Арменіі прыпынілі вяшчанне расійскага Першага канала
29.05.2024 / 8:11
Афіцыйная прычына — запазычанасць.
Вяшчанне Першага расійскага канала на тэрыторыі Арменіі прыпыненае, піша News.am.
Афіцыйная прычына — запазычанасць за два з паловай месяцы.
Апошнім часам улады Арменіі выказвалі незадавальненне расійскай палітыкай і стаўленнем да кіраўніцтва Расіі.
Чытайце таксама:
Пасла Расіі ў Арменіі выклікалі ў Маскву для кансультацый
Нікол Пашынян сказаў, што нейкія дзве краіны АДКБ дапамагалі ў карабахскім канфлікце Азербайджану
Пашынян не застаўся на Парад Перамогі ў Маскве і ноччу пасля сустрэчы з Пуціным паляцеў дадому