БЕЛ Ł РУС

У Полацкім раёне разбурыўся мост, рух перакрыты

29.05.2024 / 18:17

Nashaniva.com

Першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Сяргей Лейчанка паведаміў пра разбурэнне моста ў вёсцы Багушова Полацкага раёна.

Фота: www.instagram.com/lsd

На здымках відаць, што абрынулася адна пліта. Прынята рашэнне аб рамонтных работах і перакрыты рух.

На месцы працуе камісія, спецыялісты абследуюць мост. Пазней стане вядома, у якім стане знаходзіцца аб'ект і які рамонт спатрэбіцца.

З 29 мая змененыя маршруты аўтобусаў, інфармацыю варта ўлічваць пры планаванні паездак.

Чытайце таксама:

У Лідскім раёне абваліўся пралёт моста цераз Нёман, ёсць пацярпелыя

Пяць мінскіх мастоў сёлета паставяць на капітальны рамонт

У Мастах дэмантуюць самы вялікі падвесны мост Беларусі — яго даўжыня амаль 200 метраў 

Каментары да артыкула