Таксіст у Мінску на поўным ходзе ўляцеў у краму ВІДЭА
У Мінску машына таксі на поўным ходзе ўрэзалася ў краму, у якой прадаюць хлебабулачныя вырабы. Пра інцыдэнт расказалі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Скрыншот з відэа
Відэазапіс быў зроблены на камеру, якая была ўсталяваная ўсярэдзіне крамы.
Нягледзячы на тое, што ўдар быў моцным, на відэа відаць, што кіроўца выходзіць з машыны, а таксама адкрывае дзверы пасажырцы. Візуальна людзі не траўмаваныя.
Інфармацыі пра тое, ці спатрэбілася камусьці з людзей медыцынская дапамога, няма. Аднак бачна, што і работнік, які знаходзіўся каля прылаўка пасля таго, як адбылося ДТЗ, застаўся стаяць на месцы.
Чытайце таксама:
ДТЗ пад Мінскам: кіроўцу «Міцубісі» выкінула праз бакавое акно
У ДТЗ у Лагойскім раёне загінула дзяўчынка
Трох ласёў і аднаго мядзведзя збілі машыны за адну ноч на трасе М1 у адным раёне