БЕЛ Ł РУС

Бізнэс-джэт Рамзана Кадырава пакінуў Беларусь

30.05.2024 / 21:9

Nashaniva.com

У 20.02 з Нацыянальнага аэрапорта Мінск вылецеў асабісты бізнэс-джэт Рамзана Кадырава Airbus A319−100 (RA-73417), паведаміў блогер Антон Матолька са спасылкай на сэрвіс Flightradar.

Самалёт прабыў у Беларусі роўна суткі, і невядома, ці прылятаў на ім сам Кадыраў.

Пра нейкія сустрэчы гасцей з Чачні з беларускімі чыноўнікамі ў афіцыйных крыніцах пакуль не паведамлялася. 

Цяпер, паводле інфармацыі Антона Матолькі, самалёт узяў курс на Грозны, з якога вылецеў учора.

Чытайце таксама:

У Беларусь прыляцеў Кадыраў?

Расійскія прапагандысты ўсё стараюцца ажывіць Кадырава. Гэтым разам з яго зрабілі незвычайнага асілка

На фоне чутак пра хваробу Кадыраў прыехаў на інаўгурацыю Пуціна. Развеяць чуткі яму гэта не дапамагло

«Ранейшага лідара ўжо не будзе». Рамзан Кадыраў невылечна хворы

Каментары да артыкула