БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам з'явяцца гатэлі для насякомых

31.05.2024 / 15:53

Nashaniva.com

Да канца года пад Мінскам з'явяцца гатэлі для насякомых. Яны будуць падобныя да іх натуральнага жытла. Праект рэалізуе забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» у квартале «Зялёная Гавань».

Так будуць выглядаць гатэлі для насякомых. Фота: «А-100 Дэвелапмент»

Гатэлі для насякомых стануць домам для божых каровак, зялёных залатовачак або вос-наезніц, якія знішчаюць тлю і іншых шкоднікаў.

Гэтыя гатэлі ўяўляюць сабой невялікія хаткі вышынёй да метра. Казуркі змогуць іх выкарыстоўваць у якасці гнёздаў і месца зімоўкі. Хаткі паставяць на бяспечнай адлегласці ад жылых дамоў. Побач з гатэлямі паставяць лаўку для назіранняў.

Распрацоўшчыкі праекта адзначаюць, што за 30 гадоў папуляцыі некаторых насякомых моцна скараціліся. Асабліва гэта характэрна для гарадоў і жылых комплексаў у прыгарадзе.

Пры гэтым казуркі — частка экасістэмы. Важна не забываць пра іх у працэсе ўзвядзення жылых кварталаў.

Чытайце таксама:

Жыхарка Гомеля паказала нашэсце мошак у сваім доме. Мёртвых насякомых прыйшлося вымятаць увесь дзень

Чаму ў беларускіх лясах стала так шмат кляшчоў? Асноўныя прычыны дзве

Навукоўцы ператварылі жывых прусакоў у групу міні-кібаргаў

Што будзе, калі вас раптам укусіць здаравенны павук, які бегаў па вуліцах Магілёва?

Каментары да артыкула