БЕЛ Ł РУС

Што творыцца на выездзе з Беларусі на межах з Польшчай і Літвой у першы дзень лета

1.06.2024 / 9:5

Nashaniva.com

абноўлена

У пункце пропуску «Брэст» на выезд з краіны па стане на 12:00 стаіць 60 аўтобусаў і 260 легкавікоў, паведамляе Памежны камітэт.

Ілюстрацыйнае фота

У Казловічах (Кукурыках) стаіць 100 грузавікоў;

На літоўскай мяжы ў Беняконях стаіць 780 грузавікоў і 120 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.

У Каменным Логу — 50 легкавікоў і 760 грузавікоў, чаргі з аўтобусаў няма.

Разам з тым літоўскі бок сёння ў Медніках (Мядзінінкай) не афармляе грузавы транспарт з 6 да 18 гадзін у сувязі з правядзеннем тэхнічных работ. Афармленне часова спынена, як на ўезд у Літву, так і выезд з яе.

На беларуска-латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, але стаіць 490 грузавікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула