БЕЛ Ł РУС

Жыхары Лошыцы скардзяцца на смурод. Вось што адказалі ў адміністрацыі раёна

2.06.2024 / 8:40

Nashaniva.com

Яшчэ ў сакавіку жыхары Лошыцы ў мэсэнджэрах і сацсетках пісалі аб непрыемным паху. Па версіі раённых уладаў, адна з верагодных прычын — пачатак сельгасработ у Мінскім раёне і ўнясенне арганічных угнаенняў на палях за МКАД. Аднак скаргі працягваюць зʼяўляцца. Сітуацыю карэспандэнту «Мінск-Навіны» растлумачылі ў адміністрацыі Ленінскага раёна.

— Жыццё ў сталічным рэгіёне накладвае адбітак. Тут не можа быць паветра, як у сасновым бары. Асабісты і пасажырскі транспарт, работа прадпрыемстваў і арганізацый… Разам з тым у Мінску дзейнічае жорсткая сістэма кантролю стану паветра, у тым ліку чатыры перасовачныя пасты знаходзяцца ў Ленінскім раёне. Яны бяруць пробы паветра і робяць замеры прыкладна па 10 крытэрыях. Згодна з інфармацыяй, якую мне даводзяць, магу запэўніць: ніводнага выпадку перавышэння паказчыкаў у бягучым годзе не ўстаноўлена, — адзначыў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Раман Мельнік. 

Ён пацвердзіў, што ў пачатку вясны быў перыяд (некалькі дзён), калі ў Лошыцы адчуваўся непрыемны пах з-за сельгасработ на палях, якія прымыкаюць да Мінскай кальцавой аўтадарогі. 

— Жыхары ведаюць гэтыя перыяды, але часам зʼяўляюцца здагадкі, якія не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю. У Ленінскім раёне і, у прыватнасці, у Лошыцы няма прадпрыемстваў, якія б маглі забруджваць паветра, — сказаў Мельнік.

Чытайце таксама:

Якую маёмасць нажылі экс-банкірка Ермакова і дзве яе дачкі

Кватэру айцішніка арыштавалі пасля акцый за мяжой. У ёй жыве яго мама

У Крыжоўцы не ўпершыню спрабуюць здаць палац, шыкоўных інтэр’ераў якога саромеюцца нават рыэлтары ФОТЫ

Каментары да артыкула