БЕЛ Ł РУС

Бензавоз пад Крупкамі выляцеў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў два грузавікі

2.06.2024 / 22:24

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося 2 чэрвеня каля 16:40 у Крупскім раёне на 475 км аўтадарогі М-1 «Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі», паведамляе УУС Мінскай вобласці.

Фота: УУС Мінскага аблвыканкама

64-гадовы кіроўца бензавоза Renault Premium ехаў у бок Мінска, калі ў яго лопнула кола. У выніку мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчню паласу руху і сутыкнуўся з грузавікамі Fiat Ducato і Iveco Daily. Бензавоз заляцеў у кювет.

Фота: УУС Мінскага аблвыканкама

Кіроўца бензавоза з траўмамі шпіталізаваны. З кабіны яго даставалі ратавальнікі: у мужчыны ногі былі заціснутыя прыборнай панэллю.

Скрын відэа МНС

41-гадовы кіроўца Fiat дастаўлены ў бальніцу для медыцынскага абследавання, 32-гадовы кіроўца грузавой машыны Iveco не пацярпеў.

Фота: УУС Мінскага аблвыканкама

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула