БЕЛ Ł РУС

Пісьменнік Сяргей Жадан уступіў у шэрагі Нацгвардыі

6.06.2024 / 9:5

Nashaniva.com

Пісьменнік Сяргей Жадан уступіў у шэрагі 13-й брыгады Нацыянальнай гвардыі «Хартыя». Пра гэта Жадан паведаміў у фэйсбуку.

 Сяргей Жадан. Фота: serhiy.zhadan / Facebook

«Паступіў у шэрагі 13-й брыгады НГУ «Хартыя». Праходжу школу», — напісаў Жадан раніцай 6 чэрвеня.

Сяргей Жадан — вядомы ўкраінскі пісьменнік, перакладчык і франтмэн гуртоў «Жадан і сабакі» і «Лінія Манергейма». 

Сярод яго найбольш вядомых кніг — раманы «Дэпеш Мод», «Варашылаўград», «Інтэрнат» і паэтычныя зборнікі «Цытатнік», «Эфіопія», «Жыццё Марыі», «Тампліеры» і іншыя.

Чытайце таксама:

Прапагандыст Ілля Бягун пайшоў на фронт ваяваць за Расію

Студэнтаў БДУІР адправілі на спаборніцтвы ў акупаваны Крым

Экс-начальнік Генштаба Малдовы зліваў сакрэтную інфармацыю сваім куратарам з ГРУ Расіі

Каментары да артыкула