БЕЛ Ł РУС

На мінскай Камароўцы з'явіліся лісічкі, маліны, агрэст і гарошак ФОТЫ

6.06.2024 / 17:23

Nashaniva.com

Пра з'яўленне на рынку сезонных садавіны, гародніны і дароў лесу піша «Анлайнер».

Маліны прадаюцца з Маладзечна і Слуцка. 250-грамовы кубак можна купіць за 10-15 рублёў.

Лісічкі сустракаюцца з Асіповічаў і Драгічына. Адразу на некалькіх пунктах продажу кілаграм гэтых грыбоў гатовыя аддаць за 25 рублёў.

Кубак стручкоў маладога гарошку можна забраць з рынку за 5-10 рублёў.

На адным з прылаўкаў побач з ім знайшоўся і агрэст — каробку прадаюць па 8 рублёў, прадавец кажа, што там крыху больш за шклянку.

Чытайце таксама:

У беларускіх лясах ужо пачалі збіраць чарніцы

Лісічкі пачалі збіраць вёдрамі. А якія на іх цяпер цэны?

«Тры літры лісічак за пару гадзін». У Беларусі ўжо на ўсю моц пайшлі грыбы

Каментары да артыкула