Мінінфармацыі дазволіла паказваць Лігу нацый і таварыскія матчы без згоды УЕФА
7.06.2024 / 8:4
Раней у гэты пералік былі ўключаныя чэмпіянат свету па пляжным футболе і Еўра-2024.
Ілюстрацыйнае фота
Міністэрства інфармацыі абнавіла пералік спартыўных спаборніцтваў, якія ў Беларусі нібыта можна паказваць без згоды праваўладальнікаў.
У пералік дададзеныя Ліга нацый і таварыскія матчы з удзелам зборнай Беларусі па футболе. Мінінфарм дазваляе іх паказваць без згоды УЕФА.
Раней у гэты пералік былі ўключаныя чэмпіянат свету па пляжным футболе і Еўра-2024, які стартуе праз тыдзень у Нямеччыне.
Аднак УЕФА заявіў, што калі ў Беларусі будуць па-пірацку паказваць матчы чэмпіянату Еўропы па футболе, то арганізацыя цалкам спыніць фінансавую падтрымку беларускіх футбольных арганізацый. І ў Мінску не знайшлося нават умоўна прыватных тэлекампаній, у адрозненне ад Расіі, якія маглі б атрымаць тэлевізійныя правы на паказ футбольных паядынкаў.
Чытайце таксама:
Амаль усе квіткі на матч Беларусь — Расія прададзеныя
Суперкамп'ютар правёў 10 тысяч сімуляцый і даў прагноз, хто выйграе Еўра-2024