БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, хто пабіў прэм'ер-міністарку Даніі

8.06.2024 / 20:34

Nashaniva.com

Нападнікам аказаўся 39-гадовы паляк.

Метэ Фрэдэрыксэн. Фота: AP Photo/Jeremias Gonzalez

7 чэрвеня ў Капенгагене на прэм'ер-міністарку Даніі Метэ Фрэдэрыксэн напаў мужчына і збіў яе. Жанчыну ўдарылі ў перадплечча, але яна ўстаяла на нагах. Паведамлялася, што Фрэдэрыксэн атрымала лёгкую траўму і была шакавана.

Нападнікам аказаўся 39-гадовы паляк. Яго ўзялі пад варту на 12 дзён, піша дацкае выданне Ekstra Bladet.

Мужчына ў судзе прызнаў, што ведаў, на каго нападаў. Выданне адзначае, што мужчына не гаворыць і не разумее па-дацку. Ён быў пад уздзеяннем алкаголю і наркотыкаў.

Што стала прычынай нападу, невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула