БЕЛ Ł РУС

Украінцы ўпершыню ударылі па найноўшым Су-57 — ГУР

9.06.2024 / 9:30

Nashaniva.com

8 чэрвеня на тэрыторыі аэрадрома «Ахтубінск» у Астраханскай вобласці РФ, размешчаным у 589 кіламетрах ад лініі фронта, атакаваны шматмэтавы расійскі знішчальнік Су-57. Пра гэта паведамляе ГУР са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі стаянкі самалёта на аэрадроме.

Разведка адзначае, што на здымках бачна, як 7 чэрвеня Су-57 стаіць цэлы, а ўжо 8 чэрвеня каля яго зʼявіліся варонкі ад выбуху і характэрныя плямы пажару, які ўзнік у выніку агнявога паражэння. 

Учора Мінабароны РФ заяўляла аб збіцці дронаў над Астраханскай вобласцю.

Пашкоджанне Су-57 — гэта першы такі выпадак у гісторыі. Гэта самы сучасны расійскі знішчальнік, які здольны выкарыстоўваць для ўдараў ракеты Х-59 і Х-69. 

На ўзбраенні паветрана-касмічных сіл Расіі знаходзяцца адзінкі такіх баявых самалётаў.

Чытайце таксама:

Расіянам не ўдалося рэалізаваць Харкаўскую аперацыю — Зяленскі

Былога мэра Купянска, які збег у Расію, спрабавалі застрэліць — ён у крытычным стане

Расейцы перакідваюць вайскоўцаў з Херсоншчыны на Харкаў

Каментары да артыкула