БЕЛ Ł РУС

На беларуска-польскай мяжы зноў сабралася вялізная чарга

9.06.2024 / 15:36

Nashaniva.com

60 аўтобусаў і чатыры сотні машын.

Фото: ТГ-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

Вялікая чарга сабралася на мяжы з Польшчай на выезд з Беларусі.

Паводле даных Дзяржпагранкамітэта на 14.00, у чарзе стаяць 60 аўтобусаў і 400 аўтамабіляў. Беларусы ў памежных чатах расказваюць, што на праходжанне мяжы ідзе больш за дзесяць гадзін.

У памежных пераходах на мяжы з Літвой чэргі меншыя. У «Каменным Логу» стаяць 100 аўтамабіляў і 630 фур, чаргі з аўтобусаў няма. У «Беняконях» — 90 легкавых і 690 грузавых аўто.

У «Грыгораўшчыне» на мяжы з Латвіяй у чарзе знаходзяцца 20 легкавых і 680 грузавых машын.

Чытайце таксама:

Якая абстаноўка з чэргамі на мяжы на выезд з Беларусі раніцай у суботу?

Што з чэргамі на выезд з краіны сёння раніцай?

«Забарона на ўвоз прадуктаў выглядае непрыгожа, але дыктуецца банальнымі патрэбамі бяспекі»

Што з чэргамі на мяжы гэтай раніцай пры выездзе з Беларусі ў заходнім кірунку?

Каментары да артыкула