У Белавежскай пушчы з'явіўся новы лагатып
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» абнавіў свой лагатып. Як расказалі ў гэтай структуры, ён уяўляе сабой складаную кампазіцыю, якая ўключае ў сябе сімвалы парку: зубра, сонца, птушку і лес, аб'яднаныя ў форме Вежы, якая сімвалізуе абарону прыроды.
З гэтай нагоды былі распрацаваны шрыфты і фірмовыя колеры для выкарыстання на сайце і сувенірнай прадукцыі.
Плануецца паступовае змяненне фота– і кантэнт-стылю ў сацыяльных сетках і рэкламе для падтрымання адзінага стылю брэнда.
Чытайце таксама:
У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкую архідэю
У Пружанах паставілі амаль трохметровага чырвонага зубра
Раман, дзеянне якога адбываецца ў Белавежскай пушчы, стаў падзеяй у ЗША