БЕЛ Ł РУС

Каталіцкае «Радыё Марыя» пераехала ў сінагогу

10.06.2024 / 11:40

Nashaniva.com

Пераезд быў тэрміновым — новы ўласнік пачаў рамонт раней запланаванага тэрміну, што перашкаджала працы радыё.

Каталіцкае «Радыё Марыя» пераехала ў сінагогу. «Нам тут рады», гавораць у рэдакцыі і працуюць над абсталяваннем новага часовага памяшкання — на гэта накіраваны сабраныя ахвяраванні, але збор дапамогі працягваецца, піша katolik.life.

Студыю каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі ўладкоўваюць на новым месцы. Нагадаем, рэдакцыі давялося з'ехаць з арэнднага памяшкання, дзе каманда працавала шмат гадоў. Пераезд быў тэрміновым — новы ўласнік пачаў рамонт раней запланаванага тэрміну, што перашкаджала працы радыё.

Знайсці новае, пакуль часовае, памяшканне, дапамог выпадак. Аднак, па іроніі лёсу, выпадкова ўдзельнікі каманды заўважылі абвестку аб арэндзе памяшкання ў адной з сінагог Мінска.

Вырашылі патэлефанаваць — там не толькі не адмовілі, але і былі рады, даведаўшыся, што памяшканне патрэбна каталіцкаму медыя. Дамову замацавалі пячаткамі з выявамі Марыі і юдэйскай меноры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула